Якіх багоў шанавалі нашыя продкі ў дахрысціянскія часы? История Беларуси в вопросах и ответах.
Да прыняцця хрысціянства продкі беларусаў трымаліся паганскіх (язычніцкіх) веранняў, для якіх было характэрнае шматбожжа. Адным з галоўных багоў быў Пярун, бог грому і маланкі, дажджу, апякун вайсковай справы і княскай дружыны. І дагэтуль маланку ў Беларусі называюць перуном. Лічылася, што бог Пярун трымае ў руках каменныя жорны і, грукаючы адным каменем аб другі, выклікае гром і маланку. Старажытныя каменныя сякеры, якія нярэдка выпадкова знаходзілі, называлі перуновымі стрэламі, лічылася, што парашок, нацёрты з іх, дапамагае ад розных хваробаў.
... подробно внутри getmann.com ... |